Фотафакт: залацістая шчурка апошняй прыляцела ў Беларусь

Шчурка-пчалаедка рэдка трапляе ў аб'ектыў фатографа. Гэта пералётная птушка занесена ў Чырвоную кнігу Беларусі.
Sputnik

МІНСК, 4 чэр — Sputnik. Залацістая шчурка, ці, як яе называюць, пчалаедка, прылятае ў Беларусь самай апошняй, у канцы мая. Фатографу Reuters Васілю Фядосенка ўдалося зняць яе каля вёскі Аляксееўка Мінскай вобласці недалёка ад біялагічнага заказніка Кайкава.

Адна з самых яркіх, маляўнічых птушак Еўропы занесена ў Чырвоную кнігу Беларусі. Зімуе "папугайская" птушка ў трапічнай Афрыцы ці Індыі.

Брюшко у золотой щурки голубое, спина и задняя часть шеи — золотисто-коричневые, крылья — смешанные

У апошнія гады арнітолагі адзначаюць, што гнездаванняў шчуркі на тэрыторыі нашай краіны стала больш. Калоніі знойдзены ў Браслаўскім, Хойніцкім, Мазырскім, Брагінскім, Жыткавіцкім, Кобрынскім раёнах. Вядома больш за 30 месцаў гнездавання.

Пчелоедки любят строить гнезда в оврагах недалеко от пчелиных ульев

Залацістыя шчуркі звычайна гняздуюцца цэлымі калоніямі ў пяшчаных або гліняных норках на стромкай сцяне яраў. Пячоркі гэтыя будуюцца два-тры тыдні. Пачынаецца будаўніцтва ў маі, тры тыдні сыходзіць на выседжванне птушанят, якія ў канцы ліпеня ўжо пакідаюць свой дом.

Пчалаедку не любяць пчаляры, гэта і зразумела: пчол і чмялёў, якія складаюць аснову яе корму, птушка ловіць на ляту. Шчурка расціскае казурку, каб не ўкусіла, і глытае. Таксама ловіць жукоў, вос, стракоз і цыкад. Крылы і хітынавы панцыр насякомых пчалаедка пазней адрыгвае ў выглядзе маленькіх шарыкаў.