Свята Божага Цела і Крыві Хрыста адзначаюць каталікі, учора ў Мінску адбылася працэсія Божага цела. Гэтае свята прысвечана ўшанаванню Цела і Крыві Хрыста.
У набажэнстве, якое прайшло ў касцёлах Святога Роха на Чырвонай горцы, у Чырвоным касцёле і Архікафедральным касцёле, прынялі ўдзел прадстаяцель РКЦ у Беларусі арцыбіскуп Мінска-Магілёўскі Тадэвуш Кандрусевіч, а таксама апостальскі нунцый Габар Пінтэр.
На набажэнства ў самы стары каталіцкі касцёл беларускай сталіцы прыйшлі сотні вернікаў.
Працэсія Божага цела прайшла па цэнтры Мінска — ад касцёла Святога Роха да Чырвонага касцёла, дзе прайшло святочнае богаслужэнне. А затым вернікі прайшлі ў архікатэдральны касцёл імя Святой Панны Марыі.