МІНСК, 4 чэр — Sputnik. Міністр адукацыі Ігар Карпенка анансаваў змены ў выпускных іспытах у сярэдняй школе і пры паступленні ў ВНУ, пра гэта ён распавёў у інтэрв'ю праграме "Тыдзень" тэлеканала СТБ.
Такая неабходнасць даўно наспела, паколькі форма выпускнога экзамену ў школе не адпавядае форме ўступных выпрабаванняў, якія праводзяць вышэйшыя і сярэднія спецыяльныя навучальныя ўстановы, лічыць міністр адукацыі.
"Мы павінны выйсці на нейкую форму, якая дазволіла бы збалансаваць патрэбы і школы, і навучэнца, і бацькоў. І вывесці зусім новы фармат", — адзначыў Карпенка.
Па-іншаму будзе ацэньвацца ўзровень падрыхтоўкі вучняў пры паступленні ў ВНУ ўжо ў наступным годзе.
"За цэнтралізаваным тэсціраваннем нельга страціць асобу абітурыента. Хутчэй за ўсё, могуць па некаторых спецыяльнасцях з'явяцца ўнутраныя ўступныя выпрабаванні", — расказаў міністр.
У міністэрстве зараз разглядаецца пытанне змены падліку балаў па выніках ЦТ.
"Зараз у нас так званая шкала рэйтынгу, і многія навучэнцы і бацькі не разумеюць: як гэта так, ён меў, дапусцім, васьмёрку ў сярэдняй школе па матэматыцы, а тэст раптам напісаў на 45 балаў. Дык гэта што — 4,5 бала? Усе пачынаюць задаваць такое пытанне", — прывёў прыклад міністр адукацыі.
Каб пазбегнуць непаразуменняў і складанасцяў, у міністэрстве распрацавалі новую метадалогію, якую у 2018 годзе паспрабуюць апрабаваць.
"Мы гаворым аб абсалютнай шкале балаў, якая дазволіла б навучэнцам і бацькам выразна супастаўляць узровень адзнакі ў школе з узроўнем ацэнкі па цэнтралізаваным тэсціраванні", — адзначыў Ігар Карпенка.