Каля 200 тысяч замежнікаў праедуць па Беларусі падчас ЧС-2018

Тураператары рэспублікі ўжо рапартуюць аб прыкметным ажыўленні цікавасці да краіны з боку замежных турыстаў.
Sputnik

МІНСК, 5 чэр — Sputnik. Каля 10% ад двух мільёнаў замежных заўзятараў паедуць на ЧС-2018 праз тэрыторыю Беларусі, адпаведная інфармацыя прагучала ў эфіры тэлеканала АНТ.

Чэмпіянат свету па футболе стартуе ў Расіі ўжо 14 чэрвеня, а з 4 чэрвеня працуе "спартовае пагадненне" паміж РБ і РФ, па якім замежнікі маюць права перасякаць беларуска-расійскую мяжу пры ўмове наяўнасці "пашпарта заўзятара".

Паводле агучанай у эфіры беларускага ТБ інфармацыі, усяго на ЧС-2018 чакаецца каля двух мільёнаў замежных турыстаў. Кожны дзесяты заўзятар, па разліках арганізатараў і гасцей, праедзе праз тэрыторыю Беларусі.

"Дастаткова спецыфічная катэгорыі асоб, якая не толькі прыязджае на футбол, але і выкарыстоўвае магчымасць наведаць без візы іншыя краіны", — сказаў начальнік дэпартамента па міграцыі і грамадзянству МУС Аляксей Бягун.

Ужо адзначаюць прыкметнае ажыўленне на рынку і беларускія тураператары. Вялікія надзеі ўскладаюць на польскіх турыстаў — асабліва ім цікавая ўсходняя Беларусь і суседняя Смаленская вобласць РФ.

Замежныя турысты павінны будуць пакінуць тэрыторыю Беларусі і Расіі да 25 ліпеня. Аналагічныя спрошчаныя правілы ўезду будуць дзейнічаць і на час Еўрапейскіх гульняў 2019.