Апошняя беларуска вылецела з "Ралан Гарос"

Аляксандра Сасновіч і кітаянка Дуань Ін'ін пакінулі турнір на стадыі 1/8 фіналу парнага разраду.
Sputnik

МІНСК, 5 чэр — Sputnik. Беларуская тэнісістка Аляксандра Сасновіч і кітаянка Дуань Ін'ін пацярпелі паражэнне ў 1/8 фіналу жаночага парнага разраду Адкрытага чэмпіянату Францыі ("Ралан Гарос"), паведамляе Sputnik.

"Ралан Гарос": Азаранка і Сабаленка зняліся з парнага разраду

За выхад у чвэрцьфінал беларуска-кітайскі тандэм змагаўся супраць чэшскага дуэта Барбара Стрыцава / Андрэа Главачкава. Гульня завяршылася з лікам 3:6, 3:6.

У чвэрцьфінале чэшскія спартсменкі сустрэнуцца з іспанкай Ларай Аруабарэнай-Весінай і славенкай Катарынай Срэбатнік.

Нагадаем, раней з "Ралан Гарос" развіталіся Максім Мірны, Ілля Івашка, Андрэй Васілеўскі, Вікторыя Азаранка, Арына Сабаленка, Вера Лапко і Лідзія Марозава.