Відэа

Як у "Пятым элеменце": незвычайны гатэль адкрыўся напярэдадні ЧС па футболе

У адным з шматкватэрных дамоў расійскага Екацярынбурга з'явіўся капсульны гатэль. Глядзіце на відэа, што прапануюць футбольным заўзятарам.
Sputnik

Гаспадары незвычайнага для Расіі гатэля паспелі падрыхтаваць памяшканні да Чэмпіянату свету па футболе. Сам гатэль здзіўляе "касмічным" дызайнам. Капсулы-нумары вонкава нагадваюць тыя, што былі на касмічным караблі ў блокбастары Люка Бесона "Пяты элемент".

Каля 200 тысяч замежнікаў праедуць па Беларусі падчас ЧС-2018

Аднак унутры прасторы відавочна больш. У кожным нумары прысутнічае паўнавартаснае спальнае месца, тэлевізар, люстэрка, сейф. "На борце", натуральна, прысутнічае бесправадны інтэрнэт.

Душавых ў нумарах няма, але ў самым гатэлі яны, натуральна, прысутнічаюць. Таксама для карыстання гасцей незвычайнага гатэля ёсць агульная сталовая.

У самым Екацярынбургу падчас сусветнага футбольнага першынства пройдуць чатыры матчы: 15, 21, 24 і 27 чэрвеня.