Радыё

Пажар у Чарнобыльскай зоне: што адбываецца ў Палескім запаведніку

Аб становішчы ў Палескім радыяцыйна-экалагічным запаведніку ў сувязі з пажарам у зоне адчужэння Чарнобыльскай АЭС на тэрыторыі Кіеўскай вобласці на Украіне на радыё Sputnik Беларусь распавёў дырэктар запаведніка Міхаіл Рубашчанка.
Sputnik

Украінскія ратавальнікі другія суткі змагаюцца з агнём у зоне адчужэння Чарнобыльскай АЭС. Плошча ляснога пажару ўжо скарацілася з дзесяці да пяці гектараў. Радыяцыйны фон кантралюецца як на тэрыторыі Украіны, так і на тэрыторыі Беларусі, паводле апошніх звестак, ён у норме.

"Мы назіраем дым, сёння яго значна менш. Вецер дзьме ў бок Чарнобыля і Кіева. Беларусі пакуль пры такім кірунку ветру нічога не пагражае. У самым запаведніку мы працуем ва ўзмоцненым рэжыме. Пагодныя ўмовы такія, што цяпер спакойна, а праз нейкі час усё можа змяніцца", — сказаў Рубашчанка.

Пажар у зоне адчужэння Чарнобыльскай АЭС пачаўся рана раніцай 5 чэрвеня, загарэлася сухая трава. Агонь хутка перакінуўся ў лясны масіў, і неўзабаве плошча пажару склала дзесяць гектараў. На тушэнні пажару задзейнічана 30 адзінак тэхнікі, а таксама два самалёты і верталёт.

Каментар дырэктара Палескага радыяцыйна-экалагічнага запаведніка Міхаіла Рубашчанка слухайце ў аўдыёзапісу радыё Sputnik Беларусь.