Выстава "Белагра" адкрылася пад Мінскам. Выведзеныя ў Беларусі норкі, мясцовая клубніцы, уся разнастайнасць спецыялізаванай тэхнікі — можна было ўбачыць сельскую гаспадарку Беларусі, не выязджаючы далёка за межы МКАД.
Пакуль эксперты разглядалі стэнды і планавалі магчымыя кантракты, дзеці маглі пакатацца на кані або осліку, паспрабаваць юшку або прадэгуставаць казінае малако і натуральныя сокі.
Асабліва шмат увагі прыцягнуў робат-"трансформер" ад МТЗ, якога назвалі так, як і знакаміты трактар. З робатам можна было сфатаграфавацца або зрабіць сэлфі побач, прымерыўшы на сябе вобраз легендарнага механічнага монстра.
Адкрываючы выставу, віцэ-прэм'ер Міхаіл Русы пажадаў удзельнікам паспяховых кантрактаў.