Чыноўнікі заяўляюць аб адсутнасці карупцыі ва ўступнай кампаніі

Механізм фарміравання "студэнцкага асяроддзя" ўдалося стварыць адкрытым, празрыстым і дэмакратычным, упэўнены віцэ-прэм'ер.
Sputnik

МІНСК, 7 чэр — Sputnik. Ні аднаго факту карупцыі ва ўступнай кампаніі за апошнія сем гадоў выяўлена не было, заявіў у чацвер віцэ-прэм'ер Васіль Жарко на пасяджэнні дзяржкамісіі па кантролі за ходам правядзення ўступных выпрабаванняў ва ўстановах вышэйшай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі.

Графік правядзення ЦТ - 2018

Карупцыю ў ходзе паступлення ў ВНУ і ССНУ атрымалася мінімізаваць пасля ўвядзення цэнтралiзаванага тэсцiравання, а таксама дзякуючы пільнай увазе да працэсу з боку кантралюючых органаў.

"На працягу апошніх сямі гадоў не было выяўлена фактаў карупцыі пры паступленні абітурыентаў ва ўстановы вышэйшай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі", — адзначыў Жарко.

Па словах віцэ-прэм'ера, дзякуючы працы камісіі, КДК і міністэрства адукацыі атрымалася стварыць адкрыты, празрысты і дэмакратычны механізм фарміравання "студэнцкага асяроддзя".

Спецыяльная камісія будзе працаваць на ўсіх этапах уступнай кампаніі: ад правядзення ЦТ да падачы заяў і залічэння студэнтаў. Ніякіх ПП падчас кампаніі гэтага года на этапе рэгістрацыі на ЦТ яшчэ выяўлена не было.

Нагадаем, ЦТ пачнецца з 12 чэрвеня — рабяты будуць здаваць іспыт па беларускай мове, у наступныя даты — па рускай, матэматыцы, фізіцы і іншым прадметах. Сертыфікаты тэставання пачнуць выдаваць у ліпені, тады ж пачнецца падача дакументаў у ВНУ.