Фота

На старым трактары з прычэпам-бочкай - немец едзе праз Беларусь на ЧС

Sputnik

Немец Губерт Вірт адправіўся на старадаўнім трактары Lanz Bulldog 1936 года выпуску на Чэмпіянат свету па футболе ў Расію з горада Форххайм праз Польшчу і Беларусь. За ўсё яму трэба пераадолець больш за дзве тысячы кіламетраў.

Падарожнік падрыхтаваўся да доўгага шляху грунтоўна — да яго трактара прычэпленая "хатка" ў выглядзе бочкі. У ёй абсталявана спальнае месца і маленькая кухня. Эканомія на гатэлі відавочная, ды і не трэба займацца доўгімі пошукамі жылля.

Вірт і яго сабака праязджае каля 100 кіламетраў на дзень і начуюць у сваім "дыліжансе". Планаў у падарожнікаў хапае і пасля ЧС — яны хочуць яшчэ паехаць у Пецярбург, а затым праз Фінляндыю вярнуцца дадому.