Гэтую "Волгу" знайшлі ў Ленінградскай вобласці. Зараз лімітаваная машына прадаецца за 340 тысяч долараў.
Адзначаецца, што Пуцін не ездзіў менавіта на гэтай машыне, аднак яна адрозніваецца ад прэзідэнцкага асобніка толькі колерам.
Пад капотам у "Волгі" — 2,7-літровы матор магутнасцю 150 конскіх сіл. Машына здольная развіваць хуткасць да 175 кіламетраў у гадзіну.