МІНСК, 12 чэр — Sputnik. Гомельскія мытнікі знайшлі ў рэйсавым аўтобусе настольны гадзіннікXVIII стагоддзя, паведамляе Дзяржаўны мытны камітэт Беларусі.
Рэйсавы аўтобус "Кіеў — Рэчыца" рухаўся праз пунтк пропуску "Новая Гута". Рарытэт знаходзіўся ў асабістых рэчах 67-гадовага грамадзяніна Украіны, у дачыненні да якога распачаты адміністратыўны працэс.
Пасля экспертызы ў Мытнай лабараторыі высветлілася, што гадзіннік выраблены ў 1770-1790-х гадах у Англіі і адносіцца да катэгорыі культурных каштоўнасцей.
Па папярэдніх ацэнках гадзіннік каштуе каля 6 тысяч беларускіх рублёў ці каля 3 тысяч долараў.