Гісторыя рыбкі Поньё: мульцік Хаяа Міядзакі агучылі па-беларуску

Гісторыю маленькай рыбкі Поньё на мове распавялі беларускія акцёры.
Sputnik

МІНСК, 12 чэр — Sputnik. Мультфільм"Рыбка Поньё" знакамітага японскага рэжысёра Хаяа Міядзакі агучылі па-беларуску, паглядзець анімацыйны фільм можна будзе ў кінатэатрах "Піянер" і "Масква" у Мінску, паведамілі арганізатары.

Гісторыя інжынера, які раней мітынгаваў, а цяпер агучвае фільмы на мове

Гісторыя пра маленькую рыбку — гэта дзесяты паўнаметражны фільм уладальніка "Оскара" Хаяа Міядзакі. Сярод аматараў мультыплікацыі ён вядомы сваімі працамі "Знесеныя прывідамі" і "Хадзячы замак".

У 2009 годзе мультфільм быў прызнаны лепшым анімацыйным фільмам па меркаванні Японскай акадэміі.

Гісторыю рыбкі Поньё называюць новым увасабленнем знакамітай "Русалачкі" Андэрсэна. Галоўная гераіня — маленькая дзяўчынка, якая марыць стаць чалавекам і заваяваць каханне хлопчыка Сааскэ.

Героі мульціка будуць размаўляць галасамі беларускіх акцёраў Святланы Цімохінай, Святланы Анікей, Наталлі Кот, Паўла Харланчука і іншых.

Паглядзець мульцік можна будзе с 21 па 24 чэрвеня ў кінатэатры "Масква", а з 26 па 27 чэрвеня — у кінатэатры "Піянер".