Відэа

Новы стадыён "Дынама" з вышыні птушынага палёту

Зусім хутка сталічны стадыён "Дынама" прыме маштабнае спартовае мерапрыемства. Глядзіце на Sputnik эксклюзіўную аэраздымку.
Sputnik

У канцы мая на мінскім стадыёне "Дынама" завяршылася рэканструкцыя, якая доўжылася шэсць гадоў. Зараз працы вядуцца толькі ў падтрыбунных памяшканнях. Умяшчальнасць абноўленай арэны складае 22 246 гледачоў.

Афіцыйная цырымонія адкрыцця запланавана на 21 чэрвеня, а першыя спаборніцтвы "Дынама" прыме 22 чэрвеня. На арэне адбудзецца міжнародны лёгкаатлетычны матч зборных Беларусі, Украіны, каманд Балканскіх краін і Прыбалтыкі.

А роўна праз год "Дынама" стане галоўнай пляцоўкай II Еўрапейскіх гульняў.