Відэа

Не, не зліпнецца! Як робяць цукеркі - відэа з вытворчасці

Хоць прысмакі і не вельмі карысныя, часам сябе імі папесціць вельмі хочацца. А як робяць цукеркі і шакаладкі? Глядзіце відэа на Sputnik!
Sputnik

Вы любіце цукеркі? Большасць людзей напэўна адказваюць на гэтае пытанне станоўча. І не дзіўна: часта шакалад і іншыя прысмакі дастаўляюць нам шмат задавальнення, што тлумачыцца цалкам проста, бо пасля салодзенькага ў арганізме выпрацоўваецца больш гармону задавальнення — дафаміну.

Дарэчы, а вы ведаеце, што шакалад не такі шкодны, як пра яго часта кажуць? Напрыклад, горкі нават карысны: там шмат рэчываў, якія дапамагаюць падтрымліваць працу арганізма. Праўда, есці гэтую прысмаку медыкі рэкамендуюць зусім няшмат — каля пяці-дзесяці грамаў у дзень, і пажадана плітку з не менш чым 70% утрымання какава-бабоў.

З іншага боку, і адна салодкая цукерка з начынкай яшчэ нікому шкоды не прыносіла. Бо ў ёй столькі радасці — самае тое, каб папесціць сябе пасля доўгага працоўнага дня.

А вы калі-небудзь задумваліся аб тым, як робяць цукеркі і шакалад? Мы пабывалі ў "святая святых" — на кандытарскай фабрыцы. Як з'яўляюцца цукеркі — глядзіце на відэа Sputnik.