Кошт стаянкі ў аэрапорце Мінска вырасце з 15 чэрвеня

Сутачная стаянка ў паветранай гавані падаражэла роўна ў два разы - з 6 да 12 рублёў.
Sputnik

МІНСК, 13 чэр — Sputnik. Кошт стаянкі аўтамабіляў на тэрыторыі РУП "Нацыянальны аэрапорт Мінск" вырасце з пятніцы 15 чэрвеня, паведаміла паветраная гавань беларускай сталіцы.

Адпаведны прэйскурант з новымі цэнамі для аўтамабілістаў ужо размешчаны на сайце аэрапорта.

"Інфармуем, што з 15 чэрвеня змяняюцца тарыфы за аказанне паслугі платнай ахоўваемай кругласутачнай аўтастаянкі на 1235 месцаў", — паведамілі ў аэрапорце.

Згодна з новым прэйскурантам гадзіна стаянкі падаражэе на 50 капеек — з 1,5 рублёў да 2. Тры рублі прыйдзецца заплаціць кіроўцам, жадаючым пакінуць машыну ў аэрапорце на 2 гадзіны.

Пры гэтым больш істотна падаражэла паркоўка аўто на стаянцы аэрапорта пры захоўванні машын больш паўсутак: цяпер 13 гадзін на стаянцы абыдуцца ў 10 рублёў (раней — 5). Сутачная стаянка падаражэла роўна ў два разы — з 6 да 12 рублёў.