Вышыванку памерам з вуліцу пакажуць у Гродне

Прыняць удзел у стварэнні незвычайнага арнамента змогуць усе жадаючыя.
Sputnik

МІНСК, 15 чэр — Sputnik. Вышыванку з дзіцячых малюнкаў працягласцю на ўсю Савекую вуліцу прадставяць у Гродне 2 ліпеня, паведамілі ў Гродзенскім аблвыканкаме.

Удзельнічаць у акцыі змогуць усе жадаючыя. Такія ж вышыванкі плануецца размясціць і ў раённых цэнтрах вобласці.

Акрамя таго, жыхарам прапануюць паўдзельнічаць у флэшмобе "Малюем малую радзіму". Для гэтага на Савецкай вуліцы з'явяцца дзесяткі мальбертаў, на якіх гараджане і госці горада змогуць прадставіць свае фантазіі на гэтую тэму. Аўтары лепшых малюнкаў арымаюць каштоўныя прызы.

Савецкая вуліца стане цэнтрам святкавання Дня вышыванкі. Тут будуць працаваць некалькі тэматычных пляцовак з аквагрымам, фотазонай і майстар-класамі, а таксама размесціцца сцэна.