Не хуліганіў і любіў спорт: якім быў Лукашэнка ў маладосці

Будучы прэзідэнт Беларусі ў свой час паступіў на гістарычны факультэт. Конкурс у тыя гады быў велізарны - 11 чалавек на месца.
Sputnik

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка — адзін з самых яркіх палітыкаў усёй постсавецкай прасторы. Усе ведаюць яго цяпер: і як выглядае, і якія заявы робіць. Аднак ці кожны ведае, якім быў Лукашэнка ў маладосці — у студэнцкія гады?

Sputnik пагутарыў з былым выкладчыкам Лукашэнкі. Генадзь Волчак выкладаў у будучага прэзідэнта на гістарычным факультэце некалькі прадметаў. Выкладчык пагадзіўся падзяліцца сваімі ўспамінамі пра былога студэнта.

"Вучыўся ён добра, лепей за многіх. Грамадскі работнік вельмі добры. Спорт любіў", — распавёў выкладчык Лукашэнкі.

Па словах экс-педагога, будучы прэзідэнт да ўсіх ставіўся з павагай. Ніколі ён не быў заўважаны і ў хуліганстве — наадварот, Лукашэнка быў добрым і руплівым студэнтам. Дарэчы, патрапіў ён на гістфак пры велізарным конкурсе — 11 чалавек на месца!

Якім быў Аляксандр Лукашэнка ў маладосці — глядзіце на відэа Sputnik.