Радыё

Гурын: сацсеткі - гэта штучны інтэлект, які можа намі кіраваць

Вэб-медыя-спецыяліст Алег Гурын распавёў Sputnik, якім чынам працуюць алгарытмы Facebook і іншых папулярных сацсетак, каб як мага даўжэй утрымліваць увагу кожнага канкрэтнага карыстальніка.
Sputnik
Гурин: соцсеть ― это искусственный интеллект, который может нами управлять

Залежнасць ад Facebook і іншых папулярных сацсетак невыпадкова такая моцная, і з'яўляецца гэтая залежнасць не на пустым месцы, таму што кожны клік карыстальніка, кожны рух мышкі аналізуюцца і ў далейшым апрацоўваюцца, распавёў у гутарцы на радыё Sputnik Эстонія вэб-медыя-спецыяліст Алег Гурын, які доўгі час займаецца прасоўваннем кампаній праз сацыяльныя сеткі.

"У штаце Facebook працуюць вельмі моцныя псіхолагі, дызайнеры і праграмісты, заказваюцца цэлыя даследаванні, на падставе big data, то бок вялікага аб'ёму дадзеных і статыстыкі: складаюцца псіхалагічныя партрэты і спісы звычак карыстальнікаў. І на падставе гэтых дадзеных алгарытм як бы разумее практычна кожнага карыстальніка, ён ведае, што трэба кожнаму з нас даць і паказаць, каб мы засталіся ў стужцы", — распавёў Гурын.

Паколькі асноўнай мэтай Facebook і іншых сацсетак з'яўляецца продаж рэкламы, то чым больш часу карыстальнік праводзіць у стужцы і чым больш рэкламы бачыць, тым больш грошай зарабляе сацыяльная сетка, адзначыў суразмоўца.

Каментар спецыяліста слухайце на радыё Sputnik Беларусь.