Цяпло вернецца ў Беларусь у панядзелак

Яшчэ ўначы з нядзелі на панядзелак тэмпература паветра можа апусціцца да +9, а днём падымецца да +29.
Sputnik

МІНСК, 17 чэр — Sputnik. Цёплае і дажджлівае надвор'е ўсталюецца ў Беларусі ў бліжэйшы панядзелак 18 чэрвеня, паведамілі ў нядзелю ў Белгідрамеце.

Пасля кароткачасовага зніжэння тэмпературы паветра слупкі тэрмометраў у пачатку наступнага тыдня зноў пойдуць уверх.

Так, ноччу з нядзелі на панядзелак тэмпература паветра складзе +12..+18, а месцамі апусціцца да +9..+11. Днём будзе цяплей, чым у апошнія дні: +23..+29.

Цяплей за ўсё ў панядзелак будзе па поўдні краіны: у Брэсце і Гомелі прагназуюць днём да +27.

Па поўначы краіны захаваецца прахалода: у Віцебску абяцаюць толькі +22.

У Мінску 18 чэрвеня таксама тэмпература паветра можа падняцца да +27. У панядзелак будзе малавоблачна, па ўсходзе краіны пройдуць дажджы і навальніцы.