"Купальскае Кола" і ёга на даху: куды пайсці ў будні 18-22 чэрвеня ў Мінску

Фестываль "Купальскае Кола 2018", жывая музыка ў дворыку музея і бясплатная ёга на даху гатэля - самае цікавае на будучым тыдні ў аглядзе Sputnik.
Sputnik

Па папярэдніх прагнозах, тэмпература на тыдні падымецца да +27°C, часам будзе воблачна, але ападкаў чакаюць толькі ў аўторак. У традыцыйнай падборцы падзей Sputnik на 18-22 чэрвеня — мерапрыемствы і пад адкрытым небам, і ў цёплых сценах: open-air-фэст і канцэрт у дворыку музея, ёга на даху гатэля і бясплатныя велазаняткі, а таксама свежыя і рэтракінастужкі.

Open-air-фэст "Купальскае Кола 2018"

У пятніцу ў мінскім парку DreamLand адкрыецца фестываль "Купальскае Кола". Гасцей будуць чакаць дзве канцэртныя пляцоўкі, кірмаш, зона для актыўных, таверна, майстар-класы, фотазоны, фаер-шоу і футбольныя трансляцыі. Тут нават прапануюць застацца на ноч — будзе разбіты лагер.

На мясцовых сцэнах выступяць каля 25 гуртоў, у ліку якіх "Мастер" (Расія), Panychida (Чэхія) і Varang Nord (Латвія). Кошт квітка — ад 20 да 35 рублёў.

Жывая музыка ў дворыку музея

Ва ўнутраным дворыку Нацыянальнага гістарычнага музея ў чацвер пройдзе "Свята музыкі". Акрамя канцэрту, гасцей чакае фуд-корт і кірмаш "Гарошак маркет" з аўтарскімі падарункамі.

Выступленне гурта Re1ikt на "Купальскім коле"

Лайн-ап, як сцвярджаюць ініцыятары, шматжанравы і высокапрафесійны: выступяць Аня Жданава (інды-поп/электроніка), Malanka Orchestra (поп-фолк), Re1ikt (мадэрн-рок) і Nizkiz (поп-рок), а таксама спецыяльна запрошаныя артысты з Францыі. Уваход будзе каштаваць 3-5 рублёў.

Фестываль ежы ў фудтраках

На мінулым тыдні стартаваў новы гастранамічны фестываль Gastrofest. Street Food. Усё лета ў сталіцы стане функцыянаваць першая стаянка фудтракаў, дзе 16 удзельнікаў будуць прапаноўваць гасцям спецыяльныя сэты па адзінай цане ў 7 рублёў. Па словах арганізатараў, дапаўняць працу лакацыі маюць намер годнай музыкай.

Доступ да сцэны, кіно і лекцыі ў "Корпусе"

У культурным цэнтры "Корпус" у аўторак пройдзе чарговая "пяціхвілінка" (уваход — 3 рублі): любы госць зможа выйсці на сцэну з вершамі, песнямі, трагедыямі, апавяданнямі з рэальнага жыцця і ўсім, што душы заўгодна. Можна проста паназіраць.

Увечары ў панядзелак тут жа пройдзе бясплатная сустрэча ў рамках цыкла нясумных, па словах арганізатараў, лекцый, а па серадах тут бясплатна паказваюць кіно — выбіраюць выпадковае, "са скрынкі".

Бясплатна: ёга на даху гатэля і велазаняткі

Увечары 21 чэрвеня усіх жадаючых клічуць на занятак ёгай на даху Renaissance Minsk Hotel. Весьці мерапрыемства будуць адразу чатыры прафесіяналы са сталічнай школы. А яшчэ абяцаюць пачаставаць гарбатай і разыграць абанемент. Дыванкі дадуць, але колькасць месцаў абмежавана — варта зарэгістравацца загадзя.

Велосипедисты наблюдают за выступлением конкурентов

У парку імя Янкі Купалы ў сераду, чацвер і пятніцу правядуць бясплатныя заняткі ў велашколе для дарослых. Наведаць можна нават без веласіпеда: вучаць і яздзе, і правілам дарожнага руху.

Фестываль сучаснай музыкі і нямога кіно

У рамках фестывалю сучаснай музыкі і нямога кіно "Кинемо" каля Музея-майстэрні Заіра Азгура паказваюць нямое кіно класікаў сусветнага кінематографа, агучанае сучаснымі беларускімі і замежнымі музыкамі і кампазітарамі.

Увечары 21 чэрвеня ва ўнутраным дворыку музея можна паглядзець карціну Фрыдрыха Вільгельма Мурнау "Усход сонца: Песня двух чалавек" (1927).

Новыя (і старыя) фільмы

Традыцыйна ў чацвер у пракат выйдзе некалькі кінапрэм'ер: з 21 чэрвеня будуць даступныя баевікі "8 сябровак Оушена" і "План уцёкаў 2".

А ў рамках праекта Cinemascope ў кінатэатры "Ракета" ў кожны будні дзень можна будзе ўбачыць розныя кінастужкі. Напрыклад, на тыдні будуць даступныя дэтэктыў Рамана Паланскі "Дзіця Размары" (1968), драмы Джыма Джармуша "Больш дзіўна, чым у раі" (1984) і Тэрэнса Дэвіса "Далёкія галасы, застылыя жыцці" (1988), а таксама камедыйны мюзікл Рычарда Лестэра "The Beatles: Вечар цяжкага дня" (1964).ф