Агонь — сімвал і абавязковы атрыбут салярных святаў; лічылася, што ён здольны ачысціць і аднавіць. Зараз, бадай, ніводнае такое свята не абыходзіцца без вогненнага шоу.
Ледзь сцямнела, на "Свяце сонца" запалілі агні — гэта рыхтаваліся да выступу фаершчыкі. Каманды і адзіночнікі спаборнічалі ў складанасці трукаў і яркасці выступаў. Гледачы з захапленнем назіралі за прадстаўленнем з бяспечнай адлегласці.
Глядзіце ў фотастужцы Sputnik, як прайшла адна з самых чаканых падзей купальскага свята.