МІНСК, 19 чэр — Sputnik. На цырымоніі ўзнагароджання MTV Movie & TV Awards у Санта-Моніцы ў ЗША назвалі пераможцаў прэміі: фільмам года прызнана "Чорная пантэра", серыялам года — "Вельмі дзіўныя справы".
"Чорная пантэра" ўзяла адразу некалькі "залатых папкорнаў": за лепшы фільм, за лепшага героя і за лепшага злодзея.
Серыялам года назвалі "Вельмі дзіўныя справы" (ён жа ўдастойваўся ўзнагароды і ў мінулым годзе). Аднак галоўная гераіня серыяла актрыса Мілі Бобі Браўн, якая перамагла таксама ў намінацыі "Лепшы акцёр серыяла", прыехаць на цырымонію не змагла, бо не так даўно зламала нагу.
Вядучай цырымоніі ў гэтым годзе стала Ціфані Хэдыш. Яна ж стала пераможцай у намінацыі "Лепшая камедыйная роля" за ролю ў фільме "Улётныя дзяўчынкі".
Уручалі ўзнагароды пераможцам акцёры Крыс Прат, Міла Куніс, Крыстэн Бэл і іншыя зоркі.