МІНСК, 19 чэр — Sputnik. Мінскі гарнізон завяршае падрыхтоўку да параду на Дзень Незалежнасці Беларусі, паведамляе прэс-служба абароннага ведамства.
Зараз праходзяць завяршальныя этапы трэніровак парадных разлікаў.
"У складзе 19 пешых парадных разлікаў і 23 парадных разлікаў ваеннай тэхнікі прымуць удзел каля 4000 вайскоўцаў і больш за 250 адзінак баявой тэхнікі", — адзначылі ў Мінабароны.
Па традыцыі ў ваенным парадзе прымуць удзел і ваенныя з Расіі.
У гэтым годзе ўпершыню ў парадзе пройдуць жанчыны, якія служаць у беларускай арміі, а таксама зводны разлік кадэтаў і спецыялізаваных ліцэяў.
"Таксама ўпершыню ў ваенным парадзе войскаў Мінскага гарнізона плануецца ўдзел параднага разліку ваеннаслужачых Народна-вызваленчай арміі Кітая", — адзначылі ў прэс-службе.
Генеральныя прагоны перад парадам адбудуцца 23 і 28 чэрвеня. Трэніроўкі пачнуцца ў 23:00 на скрыжаванні праспектаў Пераможцаў і Машэрава ў Мінску.