МІНСК, 20 чэр — Sputnik. Другія Еўрапейскія гульні, якія прыме Мінск летам будучага года, нельга разглядаць толькі як спартовае мерапрыемства, заявіў дырэктар фонду "Дырэкцыя II Еўрапейскіх гульняў 2019 года" Георгій Катулін.
Напярэдадні ў Мінску прайшло паседжанне каардынацыйнай камісіі Еўрапейскіх алімпійскіх камітэтаў (ЕАК).
"У гутарцы з экспертамі закраналіся сур'ёзныя моманты, якія прынцыпова важныя для нашай краіны: нельга разглядаць наступныя Гульні толькі як спартовае мерапрыемства. Мы не павінны страціць унікальную магчымасць прэзентацыі, у першую чаргу, горада Мінска і Рэспублікі Беларусь для еўрапейцаў", — заявіў Катулін па выніках сумеснага паседжання членаў камісіі і работнікаў дырэкцыі.
Паводле яго слоў, у гэтым годзе трэба правесці актыўную рэкламную кампанію Еўрапейскіх гульняў. "Каб як мага больш жыхароў кантынента наведалі нашу краіну, даведаліся пра яе дасягненні, культуру, а таксама захацелі прыехаць сюды яшчэ не раз", — растлумачыў Катулін.
Катулін адзначыў, што справаздача аб прагрэсе арганізацыйнага камітэта па падрыхтоўцы Гульняў успрыняты станоўча.
У прыватнасці, пазітыўную ацэнку далі старшыня Каардынацыйнай камісіі ЕАК Спірас Капралас і выканаўчы дырэктар Еўрапейскіх гульняў Сайман Клег. Па словах апошняга, "ужо цяпер відаць, што праца дырэкцыі вядзецца ў правільным кірунку, прычым вельмі актыўна".
"Я працаваў на 12-ці Алімпійскіх гульнях. Кожныя такія спаборніцтвы не падобныя да іншых. Не варта параўноўваць падзеі падобнага ўзроўню і маштабу, але, упэўнены, што Еўрапейскія гульні ў Мінску запомняцца чымсьці асаблівым", — заявіў Клег.
Члены Каардынацыйнай камісіі ЕАК будуць знаходзіцца ў Мінску да 22 чэрвеня. У рамках візіту эксперты правядуць шэраг сустрэч з кіраўніцтвам дырэкцыі і менеджарамі функцыянальных напрамкаў. 21 чэрвеня дэлегаты ЕАК наведаюць ўрачыстую цырымонію адкрыцця пасля рэканструкцыі стадыёна "Дынама", які стане адной з галоўных пляцовак будучага маштабнага спартыўнага форуму.
II Еўрапейскія гульні пройдуць у Мінску з 21 па 30 чэрвеня 2019 года на 12 спартыўных аб'ектах.