МІНСК, 20 чэр — Sputnik. Манеты і банкнотычасоў Рымскай імперыі і Візантыі знайшлі гродзенскія мытнікі, паведамілі ў прэс-службе Дзяржаўнага мытнага камітэта.
Грамадзянін Арменіі ехаў на тэрыторыю ЕАЭС праз пункт пропуску "Бераставіца" з Іспаніі. У тайніку аўтамабіля былі знойзеныя амаль 3 тыс. адзінак манет і банкнот. Акрамя таго, сярод знаходак у "скарбе" — кішэнныя і наручныя гадзіннікі, медальёны, кашалёк і памятныя медалі.
Эксперты Мытнай лабараторыі зрабілі выснову, што ўсе знойдзеныя рэчы прадстаўляюць культурную каштоўнасць. Найбольш каштоўнымі з'яўляюцца манеты і банкноты часоў Рымскай імперыі і Візантыі.
У адпаведнасці з рашэннем суда Кастрычніцкага раёна Гродна тавар канфіскавалі, а грамадзянін Арменіі атрымаў штраф у 50 базавых велічынь.