"Максімальна натуральна": NaviBand выпусцілі новы кліп

Па-летняму лёгкае відэа расказвае гісторыю пра маладосць, каханне і сяброўства.
Sputnik

МІНСК, 20 чэр — Sputnik. Удзельнікі "Еўрабачання" мінулага года, беларускі гурт NaviBand выпусцілі новы кліп на песню "Молодость в кармане", паведамляецца на старонцы гурта у Фэйсбуку.

Па словах удзельнікаў гурта, відэа атрымалася максімальна натуральным і бескампрамісным. Сама песня — своеасаблівы эксперымент — упершыню ў творчасці  NaviBand гучаць духавыя, якія запісалі ўдзельнікі Brutto — Уладзіслаў Сянкевіч, Іван Галушка і Андрэй Баброўка.

Рэжысёрам кліпа ў каторы раз стаў прадзюсар гурта Аляксандр Табольскі. Кліпы "Гiсторыя майго жыцця" і "А дзе жывеш ты?" таксама яго аўтарства.

Прэзентацыя кліпа і песні пройдзе ў Музыкальным завулку у Верхнім горадзе 23 чэрвеня падчас бясплатнага канцэрту.