Есці можна, але навошта? Беларус зрабіў піцу з партрэтам трэнера зборнай РФ

Падобную тэхніку кухар Валерый Максімчык ужо выкарыстаў - ён рабіў піцу нават з партрэтам прэзідэнта Лукашэнкі.
Sputnik

Ураджэнец Беларусі Валерый Максімчык праславіўся ў інтэрнэце незвычайнай піцай — ён зрабіў выяву трэнера расійскай зборнай па футболе Станіслава Чарчэсава. Як высветліў Sputnik, падобныя партрэты на піцы робіць беларус рэгулярна.

"Я родам з Гродна, але 12 гадоў ужо як жыву ў Піцеры. Піцу зрабіў у сябе ў піцэрыі ў Пецярбургу. Тэхніка называецца піца-арт", — распавёў Sputnik кухар.

Сутнасць тэхнікі — у партрэтах на піцы. Максімчык прызнаецца: прыдумаў тэхніку не ён — яна цяпер даволі папулярная ў свеце. "Чарчэсава я намаляваў перад матчам Расія — Егіпет", — адзначыў ён.

Валерий Максимчик изобразил тренера российской сборной по футболу Станислава Черчесова

Партрэты на піцы кухар робіць разьбой па сыру. Як адзначыў Максімчык, работы — на гадзіну-паўтары, а атрымліваецца незвычайна і цікава. "Есці гэта можна, але не трэба", — сказаў суразмоўца агенцтва.

У "калекцыі" работ Максімчыка — шмат піцы з партрэтамі, сярод якіх — выявы Леанарда ДыКапрыа, Сафі Ларэн і нават прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі.

Изображение президента Беларуси Александра Лукашенко на пицце

Дарэчы, літаральна напярэдадні Максімчык запусціў разам з братам Паўлам новую піцэрыю ў Гродне — піца-трак. Абяцае, што ў Pizza truck by таксама можна будзе пакаштаваць піцу з партрэтам — тэхнікай валодае і брат.