БЧ прызначыла дадатковыя цягнікі ў Львоў на ліпеньскія святы

Дадатковыя цягнікі паедуць з Мінска ў Львоў 29 чэрвеня і 1 ліпеня.
Sputnik

МІНСК, 21 чэр — Sputnik. Беларуская чыгунка прызначыла дадатковыя цягнікі ў зносінах Мінск — Львоў у перыяд ліпеньскіх святаў, паведаміла прэс-служба БЧ.

БЧ запусціць адмысловы цягнік на час "Славянскага базару"

Дадзенае рашэнне было прынята для забеспячэння перавозак пасажыраў падчас вялікіх выхадных і ўзгоднена з ПАО "Укрзалізниця". Маршрут дадатковых цягнікоў пралягае з Мінска ў Львоў і назад (праз Баранавічы-Палескія, Лунінец, Удрыцк, Сарны, Роўна, Здалбуноў).

У прыватнасці, цягнік №635/461 з Мінска адправіцца 29 чэрвеня ў 17:38 і прыбудзе на станцыю Львоў 30 чэрвеня ў 05:32.

Назад цягнік №462 Львоў — Мінск (такім жа маршрутам) паедзе са Львова 30 чэрвеня ў 06:57 і прыбудзе на станцыю Мінск-Пасажырскі ў гэты ж дзень а 21:22.

Яшчэ адзін дадатковы цягнік №461 Мінск — Львоў адправіцца са станцыі Мінск-Пасажырскі 1 ліпеня ў 17:38 і прыбудзе на станцыю Львоў 2 ліпеня ў 05:32.

У гэты ж дзень цягнік №462 Львоў — Мінск (такім жа маршрутам) адправіцца са станцыі Львоў у 22:41 і прыбудзе на станцыю Мінск-Пасажырскі 3 ліпеня ў 11:09.

Раней у БЧ паведамлялі аб намеры падоўжыць маршрут цягніка №371/372 Магілёў — Львоў на летні перыяд да станцыі Трускавец.

У бягучым годзе 3 ліпеня (Дзень Незалежнасьці) прыпадае на аўторак. У сувязі з гэтым нерабочы дзень у рэспубліцы пераносіцца з суботы, 7 ліпеня, на панядзелак — 2 ліпеня. Такім чынам, беларусы будуць адпачываць чатыры дні запар — з 30 чэрвеня па 3 ліпеня.