"Яндэкс" прадставіў каталог славутасцяў Беларусі

З дапамогай сэрвісу можна даведацца пра цікавыя мясціны і пастроіць да іх маршрут.
Sputnik

МІНСК, 21 чэр — Sputnik. На "Яндэкс.Калекцыях" з'явілася падборка прыродных і культурных помнікаў Беларусі, пра гэта Sputnik паведамілі ў прэс-службе "Яндэкс".

Падборка складаецца з картак, кожная з якіх утрымлівае фотаздымак і кароткае апісанне славутасці, а таксама адзнаку на карце.

Маршруты для веласіпедыстаў пачалі ствараць "Яндэкс.Карты" ў Беларусі

"Разам з вельмі вядомымі помнікамі — Брэсцкай крэпасцю, Мірскім замкам ці Фарным касцёлам у Гродне — у ёй ёсць не такія папулярныя, але не менш цікавыя славутасці — скажам, руіны Траецкай крэпасці ў Бярозаўцы або будынак акцызнага кіравання ў Баранавічах", — адзначылі ў кампаніі.

Усе славутасці з калекцыі адзначаны на "Яндэкс.Картах". Трапляюцца там і не зусім звычайныя месцы, напрыклад, паганскае капішча ў Мінску або бровар у Дубрава.

У кампаніі спадзяюцца, што калекцыя будзе карысная ўсім, хто цікавіцца гісторыяй і культурай Беларусі.

Усяго ў калекцыі сабрана тысяча славутасцяў, прычым амаль палова з іх — рэлігійныя будынкі: храмы, манастыры, капліцы і сінагогі. Другое месца займаюць у падборцы музеі і манументы, іх колькасць складае больш за паўтары сотні.

"Яндэкс.Калекцыі" — сэрвіс для стварэння падборак малюнкаў і пошуку ідэй. Карыстальнікам даступныя каля двух з паловай мільёнаў калекцый на самыя розныя тэмы — ад архітэктуры і ландшафтнага дызайну да кулінарных рэцэптаў і жаночых прычосак.