Вуліца ў гонар народнага мастака Гаўрыіла Вашчанкі можа з’явіцца ў Гомелі

З такой прапановай у юбілейны год мастацкая суполка Беларусі звярнулася ў Гомельскі гарвыканкам.
Sputnik

МІНСК, 22 чэр — Sputnik. Карціны Гаўрыіла Вашчанкі, якія раней нідзе не экспанаваліся, змогуць убачыць наведвальнікі выставы"Зямля пад белымі крыламі". Экспазіцыя да 90-годдзя выбітнага творцы напярэдадні адкрылася ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі.

Выстава карцін Гаўрыіла Вашчанкі

"Мне падаецца, што мы яшчэ доўга будзем адкрываць для сябе глыбіную Гаўрыіла Харытонавіча. Ён быў фенаменальным жывапісцам, не магу ўспомніць у яго няўдалых прац. Я вельмі асцярожна выкарыстоўваю слова "геніяльнасць", але тое, што мы бачым на выставе, вельмі блізка да яе", — падкрэсліў старшыня Беларускага саюза мастакоў Рыгор Сітніца.

Ён таксама паведаміў, што напярэдадні юбілейнай даты Саюз звярнуўся ў Гомельскі гарвыканкам з прапановай ушанаваць памяць выбітнага беларускага мастака у назве адной з гарадскіх вуліц. Напрыклад той, дзе зараз размяшчаецца галерэя Вашчанкі. Зараз там знаходзіцца вялікая колькасць яго карцін, якія засталіся пасля выставы "Майстар і майстры", арганізаванай самім Гаўрыілам Харытонавічам у 2004 годзе. Адказу па дадзенай прапанове пакуль няма.

Выстава карцін Гаўрыіла Вашчанкі

Гаўрыіл Вашчанка — народны мастак Беларусі, лаурэат Дзяржаўнай прэміі. Працаваў з станкавым жывапісам, акварэллю, манументальным роспісам і вітражамі. Убачыць палотны і эскізы манументальных прац Вашчанкі мінчане і госці сталіцы змогуць да пачатку верасня. Работы мастака з нагоды юбілея таксама ўсё лета будуць экспанавацца ў гомельскай галерэі.