МІНСК, 22 чэр — Sputnik. Змены ўнясуць ў працу грамадскага транспарту ў Мінску ў суботу 23 чэрвеня ў сувязі з генеральнай рэпетыцыяй парада да Дня Незалежнасці, паведамілі ў "Мінсктрансе".
Генеральная рэпетыцыя параду 3 ліпеня пройдзе ў сталіцы ўвечары ў суботу. Маршруты тралейбусаў і аўтобусаў будуць зменены ў суботу ў прамежку з 17:00 да 24:00. Гэта тычыцца транспарту, які ездзіць па вуліцах, дзе будзе праходзіць ваенная тэхніка. Акрамя таго, рух на некаторых маршрутах гарадскога і прыгараднага транспарту будзе часова цалкам прыпынены.
Вядома, што калона будзе рухацца па вуліцы Заснавальнікаў, Старынаўскай, праспекце Незалежнасці і Машэрава, вуліцы Ціміразева, Сапёраў, праспекце Пераможцаў, вуліцы Арлоўскай і Сурганава.
Даведацца больш падрабязна пра тое, у які час і якія ўчасткі вуліц будуць перакрытыя, як будзе хадзіць грамадскі транспарт, можна на сайце "Мінсктрансу".