Відэа

YouTube хоча ўвесці платную падпіску на каналы

Афармляць падпіску можна будзе на каналы з больш чым 100 тысячамі падпісчыкаў, кошт пытання - амаль пяць даляраў у месяц.
Sputnik

МІНСК 22 чэр — Sputnik. Папулярны відэахостынг YouTube плануе ўвесці функцыю платных падпісак на каналы, паведамілі ў прэс-службе кампаніі.

Відэафакт: якім быў самы першы ролік, апублікаваны на YouTube

Сэрвіс платных падпісак на каналы пад назвай Channel Memberships ужо тэстуецца на абмежаванай колькасці карыстальнікаў і, як паведамляюць у YouTube, мае поспех у шэрагу наведвальнікаў сайта.

Мяркуецца, што неўзабаве на каналы з больш чым 100 тысячамі падпісчыкаў можна будзе падпісацца за грошы: гэта будзе каштаваць 4,99 долара кожны месяц. Пасля аплаты карыстальнікі змогуць мець доступ да дадатковага кантэнту каналаў, прамых трансляцый і набору смайлаў.

Як тлумачаць на YouTube, платная падпіска дапаможа стваральнікам кантэнту манетызаваць сваю працу і зарабляць не толькі за кошт рэкламы. Зрэшты, ці ўключаць платную падпіску, будуць вырашаць самі ўладальнікі каналаў — гэта не ператворыцца ў "грошы за YouTube" ў цэлым.

Сёння на YouTube зарэгістравана больш за 1,9 мільярда карыстальнікаў. Сайт з'яўляецца трэцім па папулярнасці ў свеце, штомесяц на яго заходзяць 23,2 мільярда разоў, часцей за ўсё — з ЗША, Расіі, Бразіліі, Вялікабрытаніі і Турцыі. Сэрвіс належыць карпарацыі Google.