Аліна Талай стала лепшай у бегу на 100 метраў з бар'ерамі на "Дынама"

Спартсменка Аліна Талай на абноўленым стадыёне змагла пабіць уласны рэкорд.
Sputnik

МІНСК, 23 чэр — Sputnik. Вядомая беларуская спартсменка Аліна Талай заняла першае месца ў бегу на 100 метраў з бар'ерамі на Міжнародным лёгкаатлетычным матчы, які прайшоў на сталічным стадыёне "Дынама", перадае карэспандэнт Sputnik.

Талай — рэкардсменка ў гэтым відзе праграмы. У пятніцу яна справілася з дыстанцыяй на новым пакрыцці стадыёна за 12,50 секунды. На другім месцы размясцілася таксама беларуска — Эльвіра Герман.

Вадим Девятовский поздравляет Алину Талай с победой

Пасля фінішу Талай пахвалілі ўмовы на абноўленым стадыёне. Стадыён "Дынама" 22 чэрвеня прымаў Міжнародны лёгкаатлетычны матч паміж зборнымі Беларусі, Балканскіх краін, Прыбалтыкі і Украіны.

Другі вядомы беларускі спартсмен — кідальнік молата Іван Ціхан — заняў  другое месца, паказаўшы вынік 75,77 метра. Золата дасталася таксама беларусу Паўлу Барэйшы.