МІНСК, 24 чэр — Sputnik. Дажджы з навальніцамі чакаюцца на большай частцы тэрыторыі Беларусі у панядзелак 25 чэрвеня, паведамілі Sputnik у Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.
Вецер у асноўным будзе паўднёва-заходні ўмераны, у дзённыя гадзіны парывісты. Тэмпература паветра ў Мінску ў ноч з нядзелі на панядзелак складзе 9-11 градусаў цяпла, у другой палове дня чакаецца ад +15 да +17 градусаў.
У Брэсце днём слупкі тэрмометраў паднімуцца да +13..+15°С, а неба будзе зацягнута хмарамі. У Віцебску чакаецца пераменная воблачнасць, паветра прагрэецца да +17..+19°С. Такая ж тэмпература, па словах сіноптыкаў, будзе ў Магілёве. Цяплей за ўсё чакаецца ў Гомелі: +19..+21°С і таксама пераменная воблачнасць с верагоднасцю дажджу. Самы халодны панядзелак будзе ў Гродна: там паветра прагрэецца ўсяго да +12..+14°С.
Хуткага паляпшэння надвор'я чакаць не варта: Беларусь да канца тыдня застанецца ў халоднай і няўстойлівай паветранай масе, якая паступае са Скандынавіі.