На чале з Талай: Брэсцкі паўмарафон сабраў больш за тысячу ўдзельнікаў

У горад прыехалі бегуны з Расіі, Украіны, Літвы, Латвіі і нават Германіі.
Sputnik

МІНСК, 25 чэр — Sputnik. Афіцыйна на Брэсцкі паўмарафон зарэгістравалася амаль тысяча аматараў бегу. Па шляху да іх далучыліся тыя, хто не змог выстаяць на месцы і гатовы быў бегчы дзеля задавальнення.

Рыхтавацца да забегу дапамагала спартсменка Аліна Талай. Яна паказала некалькі практыкаванняў са сваёй трэніровачнай праграмы. Суседства з прызёрам чэмпіянату свету натхніла жыхароў Брэста на прабежку нават больш, чым абяцаныя кожнаму ўдзельніку прызы. Перамагаючы стомленасць, бегуны пераадолелі дыстанцыю і сфатаграфаваліся на фоне Брэсцкай крэпасці, так што марафон стаў яшчэ і дэманстрацыяй турыстычнага патэнцыялу, прыцягваючы ў Брэст не толькі беларусаў, але і замежнікаў.