Фота

Амаль лаванда. У Беларусі квітнее лён

Лён квітнее на палях у Беларусі. Гэта цудоўнае відовішча адлюстраваў беларускі фатограф Альфрэд Мікус.
Sputnik
Лён для беларускай зямлі — традыцыйная і найстарэйшая сельскагаспадарчая культура. Ён апранаў і саграваў беларусаў многія стагоддзя. Невыпадкова кветкі лёну ўплецены ў нацыянальны герб краіны. Без яго немагчыма ўявіць жыццё і народны побыт беларусаў.
Круглы год лён знаходзіцца ў працы: яго сеюць, вырошчваюць, збіраюць і апрацоўваюць. Гэта вельмі капрызная расліна: поле, на якім рос лён, можна зноў засеяць ім толькі праз сем гадоў.
У Беларусі ў Дзяржаўны рэестр уключаны 41 гатунак ільну. Але ў вытворчасці знаходзяцца 26 гатункаў, сярод якіх каля 68% — беларускай селекцыі.
Прадукцыя з беларускага лёну, які ніколі не выходзіць з моды, экспартуецца больш як у 40 краін свету.
Выкарыстоўваецца лён не толькі для вырабу натуральнай лёгкай тканіны, але і для лячэння ў народнай і афіцыйнай медыцыне. Гаючыя ўласцівасці ільнянога насення былі вядомыя старажытным грэкам: напрыклад, Гіпакрат рэкамендаваў ужываць яго пры запаленні слізістых абалонак.
1 / 20
У Беларусі заквітнеў лён.
2 / 20
Гэта цудоўнае відовішча чымсьці нагадвае цвіценне лаванды.
3 / 20
Пасля засушлівага пачатку лета дожджык вельмі дарэчы.
4 / 20
Блакітныя палі лёну - частка вобраза сінявокай Беларусі.
5 / 20
Лён для беларускай зямлі традыцыйная і найстарэйшая сельскагаспадарчая культура.
6 / 20
Ён апранаў і саграваў беларусаў многія стагоддзі.
7 / 20
Бо невыпадкова кветкі лёну ўплецены ў нацыянальны герб краіны.
8 / 20
Без яго немагчыма ўявіць жыццё і народны побыт беларусаў.
9 / 20
Круглы год лён знаходзіцца ў працы: яго сеюць, вырошчваюць, збіраюць і апрацоўваюць, ператвараючы з расліны ў ніткі.
10 / 20
Гэта вельмі капрызная расліна: поле, на якім рос лён, можна зноў засеяць ім толькі праз сем гадоў.
11 / 20
У Беларусі ў Дзяржаўны рэестр уключаны 41 гатунак ільну.
12 / 20
Але ў вытворчасці знаходзяцца 26 гатункаў, сярод якіх каля 68% - беларускай селекцыі.
13 / 20
Прадукцыя з беларускага лёну, які ніколі не выходзіць з моды, экспартуецца больш як у 40 краін свету.
14 / 20
Вырабы з ільняных тканін адрознівае прыродная чысціня і экалагічнасць, што зараз высока цэніцца ва ўсім свеце.
15 / 20
Выкарыстоўваецца лён не толькі для вырабу натуральнай лёгкай тканіны, але і для лячэння ў народнай і афіцыйнай медыцыне.
16 / 20
Гаючыя ўласцівасці ільнянога насення былі вядомыя старажытным грэкам: напрыклад, Гіпакрат рэкамендаваў ужываць яго пры запаленні слізістых абалонак.
17 / 20
Вельмі карыснае яго насенне. З яго робяць алей і муку.
18 / 20
Лён з'яўляецца рэкардсменам па змесце амега-3 тлушчаў.
19 / 20
Ільняны алей выкарыстоўваецца ў ежу, у касметыцы і для тэхнічных мэтаў, а мастакі ў сярэднія вякі дадавалі яго ў фарбы для надання бляску карцінам.
20 / 20
Лён - найстаражытная алейная культура, якую апрацоўвалі ў раёне Ерыхона яшчэ ў пачатку неалітычнай рэвалюцыі.