Б'ёрндален пракаментаваў сыход Домрачавай з біятлона

Васьміразовы алімпійскі чэмпіён заявіў, што яму будзе сумна глядзець біятлон пасля сыходу са спорту алімпійскай чэмпіёнкі з Беларусі Дар'і Домрачавай.
Sputnik

МІНСК, 26 чэр — Sputnnik. Домрачавай спатрэбілася шмат часу, каб прыняць рашэнне аб завяршэнні спартыўнай кар'еры, заявіў у інтэрв'ю нарвежскаму тэлеканалу NRK Уле-Эйнар Б'ёрндален.

Домрачава завяршыла кар'еру

"Дар'я заўсёды ўсё робіць на 100%. Калі б яна засталася ў спорце і змагалася за ўзнагароды і першыя месцы, яна б не змагла бавіць час з дачкой, не магла б засяродзіць увагу на Ксеніі", — растлумачыў рашэнне сваёй знакамітай жонкі нарвежац.

Пасля чаго дадаў, што з гэтага часу яму будзе сумна назіраць за спаборніцтвамі страляючых лыжнікаў, таму што ў іх не будзе прымаць удзел Дар'я Домрачава.

Уле-Эйнар Б'ёрндален асабліва адзначыў, што беларуская біятланістка паказвала выдатныя вынікі і на трасе, і на стрэльбішчы.

"Яна выбітная спартсменка. Яна валодае талентам і выдатнымі навыкамі. У яе ўзрушаюча атрымлівалася спраўляцца з ціскам", — даў сваю характарыстыку Домрачавай нарвежскі біятланіст.

Паводле яго слоў, у іх шмат сумесных планаў на будучыню, а зараз ідзе праца над праектамі, пасля якіх Б'ёрндален і Домрачава прымуць рашэнне, чым займацца ў далейшым.