Калі сусед па століку - Галыгін: шоумен, футбол і Sputnik Fan Zone

Вялікія госці ў Sputnik Fan Zone: пазаўзець за прыгожы футбол прыйшлі шоумен Вадзім Галыгін, беларускі футбаліст Аляксандр Глеб, савецкія гульцы Няпомняшчы і Вергяенка.
Sputnik

МІНСК, 26 чэр — Sputnik. Футбольнае жыццё таксама пачынаецца з панядзелка. Учора мінчане сабраліся ў Sputnik Fan Zone ў бровары "Сябры", каб стаць сведкамі аднаго з самых напружаных матчаў паміж зборнымі Расіі і Уругвая.

Зыгмантовіч ставіць на Калумбію: футбаліст глядзеў гульню ў Sputnik Fan Zone

Каманды падышлі да матчу з шасцю ачкамі ў кішэні. І, вядома, заўзятарам было цікава, чым скончыцца бітва роўных. Сярод гледачоў у Sputnik Fan Zone можна было заўважыць шоумена Вадзіма Галыгіна, савецкага футбаліста Валерыя Няпомняшчага, прыгожых жанчын і неабыякавага ката.

Ад ізгоя да героя

У панядзелак мінчане кінулі ўсе свае справы і прыйшлі ў Sputnik Fan Zone, каб стаць сведкамі напружанай гульні. Сярод гасцей можна было заўважыць савецкага футбаліста, трэнера каманды "Балтыка" Валерыя Няпомняшчага. Ён прыбыў у Мінск з Калінінграда на зборы, а ў вольны вечар вырашыў выступіць ужо ў якасці заўзятара.

"За якую каманду будзеце заўзець?" — задалі яму самае актуальнае для вечара пытанне.

"Спадзяюся, ваша пытанне — гэта жарт? Вядома, за Расію!" — адказаў ён.

Тренер "Балтики" Валерий Непомнящий

У футболе Няпомняшчы ўсё свядомае жыццё. Каму, як не яму, ведаць пра ўсё, што адбываецца ўнутры гэтага свету? Таму ад нас наступнае пытанне — што можа сапсаваць настрой расійскіх гульцоў?

"Каманда — гэта жывы арганізм, які схільны да сваіх "захворванняў" і можа сябе не заўсёды добра адчуваць. На клімат унутры ўплываюць узаемаадносіны паміж гульцамі. Для гэтага трэба, каб старэйшыя футбалісты неслі зарад малодшым. Мне здаецца, што цяпер у камандзе як раз наладзілася гэтая сітуацыя. І шмат у чым гэта заслуга тройкі Ігнашэвіч — Акінфееў — Самедаў, якія сваім стаўленнем да справы, сваім стараннем паўплывалі на астатніх гульцоў", — адказаў трэнер "Балтыкі".

Гэтым летам расійская зборная паказала сябе ў лепшым выглядзе, дадаў Няпомняшчы. І гэта заслуга не спадарыні Удачы. "Узровень майстэрства за тыдзень не падвышаецца і не паніжаецца", — заўважыў ён.

Болельщица в Sputnik Fan Zone

"Лёс Чарчэсава (галоўны трэнер зборнай Расіі Станіслаў Чарчэсаў — Sputnik) — ад ізгоя да героя ў гэтых двух матчах. То яго гатовыя былі закапаць у зямлю, то заслужана хваляць. Пад такім прэсам, пад якім знаходзіцца наша дружына, мне хацелася б, каб гэты стан натхнення захаваўся", — сказаў трэнер.

Дзяўчаты і кот

За зборную Уругвая ў Sputnik Fan Zone заўзеў толькі адзін мінчанін, якога астатнія празвалі смелым. Астатнія ўсім сэрцам былі за расіянаў і, калі ім забівалі галы, абураліся і кідалі прыборы на талерку, адцягваючыся ад ежы. Прыгожыя дзяўчыны, якія прыйшлі ў "Сябры", хуталіся ў пледы (на вуліцы ўсё-такі было нягорача) і хмурылі бровы. Гульня была настолькі напружанай, што нават афіцыянты адцягваліся ад выканання сваіх абавязкаў і негалосна прымыкалі да войска неабыякавых. Праверыць, як там расіяне, прыходзіў на пляцоўку аднекуль паласаты кот і, бачачы, што яны прайграюць, расчаравана сыходзіў прэч.

Болельщики в Sputnik Fan Zone

Першы тайм скончыўся з лікам 2:0 на карысць уругвайцаў і выдаленнем з поля расійскага гульца за другую жоўтую картку. Няпомняшчы не хаваў свайго засмучэння, але верыў, што ягоныя фаварыты яшчэ змогуць "захаваць твар".

"Не ведаю, як рэабілітавацца, але захаваць твар расіяне павінны", — каментаваў матч трэнер "Балтыкі".

Валерий Непомнящий комментирует матч

"Калі б я быў трэнерам зборнай, супакоіў бы рабят. І сказаў бы, што і ўдзесяцёх можна выправіць сітуацыю. Для гэтага дастаткова паглядзець, як яшчэ нядаўна гуляла зборная Германіі. Расіянам трэба дадаць ў руху. Думаю, будуць замены, як мінімум, дзве", — дадаў ён. Але падтрымкі заўзятараў на гэты раз аказалася недастаткова. Расія прайграла з лікам 3:0.

Болельщицы в Sputnik Fan Zone

Легендарны беларускі варатар Міхаіл Вергяенка, які назіраў за гульнёй у Sputnik Fan Zone, выказаў свой пункт гледжання, чаму так адбылося.

"Я лічу, што звязана гэта са зменай асноўнага складу. Шмат хто атрымаў траўмы. Таму што вельмі вялікая самааддача была ў першых двух матчах. Задача выкананая — каманда трапляе ў плэй-оф. А сённяшняя гульня — плод стомленасці. Гэта сведчыць пра не вельмі высокую стабільнасць гульні асноўнай каманды. Але выдатна разумею трэнера. Рызыкі сёння вельмі высокія былі, таму некалькі чалавек з асноўнага складу не гулялі — ён іх зняў. Плюс дзве грубыя памылкі, якія паўплывалі на выдаленне гульца — каманда засталася ўдзесяцёх. А супернік вельмі дастойны", — сказаў ён.

Шоумен Вадим Галыгин в Sputnik Fan Zone

Пад канец гульні ў Sputnik Fan Zone прыйшлі шоумен Вадзім Галыгін і футбаліст Аляксандр Глеб. Абодва адзначылі, што футбол гэтым летам напоўнены рознымі сюрпрызамі. Матчы заўсёды канчаюцца з нечаканым вынікам.

Известные гости Sputnik Fan Zone

Галыгін прызнаўся, што бачыць пераможцамі гэтага сезону каманды Бельгіі, Харватыі, Сенегала і Мексікі. Глеб дадаў да гэтага спісу Германію.