Стаў вядомы сапернік Расіі ў плэй-оф чэмпіянату свету па футболе

Сустрэча ў 1/8 фіналу паміж камандамі Расіі і Іспаніі адбудзецца ў Маскве на стадыёне "Лужнікі" 1 ліпеня, матч пачнецца ў 17:00 па маскоўскім часе.
Sputnik

МІНСК, 26 чэр — Sputnik. Іспанскія футбалісты абышліся нічыёй у супрацьстаянні са зборнай Марока ў матчы чэмпіянату свету, які адбыўся на арэне ў Калінінградзе.

Па выніках трох матчаў футбалісты з Іспаніі занялі першае месца ў групе B з пяццю ачкамі. Прычым на другім месцы ў групе B таксама з 5 ачкамі апынулася зборная Партугаліі, іспанцы абышлі сваіх суседзяў па Пірынейскім паўвостраве па колькасці забітых мячоў.

Перамога іспанцаў азначае, што ў 1/8 фіналу зборная будзе гуляць з камандай Расіі, якая напярэдадні прайграла зборнай Уругвая з лікам 3:0.

Трэнер іспанцаў перасцярог сваіх падапечных перад гульнёй у "Лужніках". "Я бачыў усе тры гульні зборнай Расіі. У нас дастаткова інфармацыі пра саперніка, так што час для падрыхтоўкі ёсць", — сказаў Фернанда Ера.

Лідар іспанскай зборнай Серхіа Рамас упэўнены, што яго камандзе трэба будзе палепшыць сваю гульню перад сустрэчай з расійскімі футбалістамі, таму што наперадзе чакаюць супернікі яшчэ мацней.

1/8 фіналу паміж футбалістамі Расіі і Іспаніі адбудзецца ў Маскве на арэне "Лужнікі" 1 ліпеня, гульня пачнецца ў 17:00 па маскоўскім часе.