Пляцоўкай штогадовага музычнага марафона традыцыйна быў Несвіжскі замак. У гэтым годзе фестываль наведалі больш за тры тысячы гледачоў.
У дні фестывалю ў Нясвіжскім замку гучала музыка Станіслава Манюшкі, Напалеона Орды, рамансы Міхаіла Клеафаса Агінскага, Сяргея Рахманінава і многіх іншых выбітных прадстаўнікоў музычнага мастацтва. Госці свята ўбачылі новы спектакль "Травіята" Джузэпэ Вердзі ў пастаноўцы рэжысёра Андрэйса Жагарса і фрагменты з культавых балетаў "Лебядзінае возера" і "Карсар".
Скончыўся фестываль канцэртам зорак оперы і балета, якія выканалі знакамітыя оперныя арыі і дуэты, яскравыя нумары з балетных шэдэўраў і шлягеры сусветнай музычнай спадчыны.
Падчас размовы з журналістамі дырэктар Вялікага тэатра Уладзімір Грыдзюшка нагадаў, што ў наступным годзе "Вечары" адзначаць сваё дзесяцігоддзе. Некалькі фестывальных праграм абавязкова будуць прысвечаны кампазітару Станіславу Манюшку, юбілей якога будзе адзначаць увесь музычны свет.
Глядзіце ў фотастужцы Sputnik, як у Несвіжы прайшоў грандыёзны музычны марафон опернага і харэаграфічнага мастацтва.