МІНСК, 27 чэр — Sputnik. Вынікі цэнтралізаванага тэсціравання па грамадазнаўстве сталі вядомыя ў сераду, паведамляе Sputnik.
Абітурыенты здавалі цэнтралізаванае тэсціраванне па грамадазнаўстве 16 чэрвеня. Прайшлі выпрабаванне парадку дзесяці тысяч чалавек — тыя, хто плануе атрымліваць адукацыю ў сферы права або сацыяльных навук.
Вынікі ЦТ па грамадазнаўстве апрацоўваліся 11 дзён і прыйшлі абітурыентам у сераду днём. Статыстыка па прадмеце пакуль не вядомая: ні колькасць тых, хто атрымалі максімальны бал, ні тых, хто не змог пераадолець парог (25 балаў для першага профільнага, 15 — для другога).
Абітурыенты ўжо атрымалі адзнакі смс-паведамленнямі. Мяркуецца, што неўзабаве з'явяцца вынікі і на сайце Рэспубліканскага інстытута кантролю ведаў.
Да канца тыдня таксама чакаецца з'яўленне вынікаў цэнтралізаванага тэсціравання па матэматыцы, аднак дакладную дату ў РІКВ не называюць.