Фотафакт: Марадона заснуў на матчы Аргенціны і Нігерыі

Раней Марадона ужо станавіўся героем сацсетак - з-за курэння цыгары на стадыёне.
Sputnik

МІНСК, 27 чэр — Sputnik. Легендарны аргентынскі футбаліст Дыега Марадона заснуў на матчы каманды сваёй краіны са зборнай Нігерыі на Чэмпіянаце свету па футболе, які праходзіць у гэтыя дні.

Нігерыя і Аргенціна згулялі ў Санкт-Пецярбургу ў аўторак 26 чэрвеня. Марадона прысутнічаў на сустрэчы і актыўна заўзеў у першым тайме, аднак у другім заснуў на трыбуне.

​Карыстальнікі ў сацыяльных сетках актыўна абмяркоўваюць моцны сон легенды сусветнага футбола.

​Раней Марадона ўжо станавіўся героем сацсетак — з-за курэння цыгары на стадыёне.

Нагадаем, што ў маі бягучага года Марадона падпісаў кантракт з брэсцкім "Дынама" і стаў старшынёй праўлення футбольнага клуба. Да выканання абавязкаў аргентынец абяцае прыступіць пасля завяршэння Чэмпіянату свету па футболе, у якім прымае ўдзел як журналіст.