ЦТ 2018: сталі вядомыя вынікі па матэматыцы

Першымі свае балы даведаліся падпісаныя на смс-рассылку абітурыенты, неўзабаве вынікі з'явяцца і на сайце РІКВ.
Sputnik

МІНСК, 28 чэр — Sputnik. Вынікі цэнтралізаванага тэсціравання па матэматыцы сталі вядомыя днём у чацвер, паведамляе Sputnik.

Ёсць пытанне: як падлічваюць балы на ЦТ?

Абітурыенты здавалі ЦТ па матэматыцы 18 чэрвеня. Запісаліся на выпрабаванне парадку 45 тысяч чалавек па ўсёй рэспубліцы.

На апрацоўку бланкаў адказаў Рэспубліканскаму інстытуту кантролю ведаў спатрэбілася дзесяць дзён. Вынікі ЦТ па матэматыцы сталі вядомыя ўжо днём у чацвер.

Першымі свае ацэнкі даведаліся падпісаныя на смс-абвестку абітурыенты. Неўзабаве вынікі павінны з'явіцца і на сайце РІКВ — там можна будзе таксама даведацца, на якія канкрэтна пытанні адказы былі правільнымі, а на якія — не.

Парогавае значэнне па матэматыцы складае 10 балаў для другога профільнага прадмета і 20 балаў — для першага.

Ужо вядомыя балы за рускую і беларускую мовы, а таксама грамадазнаўства. Неўзабаве таксама плануецца з'яўленне вынікаў цэнтралізаванага тэсціраванння па біялогіі.