Мемарыял у Трасцянцы адкрылі, але яго яшчэ будуць дапрацоўваць

Урачысты мітынг-рэквіем з удзелам трох прэзідэнтаў Беларусі, Германіі і Аўстрыі, а таксама шматлікіх замежных дэлегацый прайшоў напярэдадні ва ўрочышчы Благаўшчына на месцы, дзе ў 1942-43 гады былі знішчаны да 150 тысяч ахвяраў Трасцянца.
Sputnik

29 чэрвеня,у Благаўшчыне адбыўся мітынг-рэквіем, прысвечаны памяці ахвяраў нацызму.

Мерапрыемства атрымалася прадстаўнічым: у ім прынялі ўдзел прэзідэнты трох краін — Беларусі Аляксандр Лукашэнка, Германіі Франк-Вальтэр Штайнмаер і Аўстрыі Аляксандр Ван дэр Белен. Акрамя таго, для ўдзелу ў жалобным мерапрыемстве ў Беларусь прыехаў і экс-прэзідэнт Аўстрыі Хайнц Фішэр — у 1942-м у Трасцянец вывезлі сваякоў яго жонкі. З пасланнямі ад кіраўнікоў сваіх краін выступілі высокія чыноўнікі Польшчы і Чэхіі.

Президент Беларуси Александр Лукашенко, президент Германии Франк-Вальтер Штайнмайер и президент Австрии Александр Ван дер Беллен в "Тростенце"

Благаўшчыну — адно з трох месцаў масавага знішчэння ў Трасцянцы — называюць месцам агульнаеўрапейскага смутку. Сюды з вясны 1942 года эшалонамі везлі яўрэяў, дэпартаваных з Аўстрыі, Германіі, Чэхаславакіі і Польшчы. Забівалі тут і мясцовых — савецкіх грамадзян, яўрэяў з гета, беларусаў, захопленых падчас разнастайных "акцый" і зняволеных мінскіх турмаў.

В Благовщине состоялся митинг-реквием, посвященный памяти жертв нацизма

Лічыцца, што тут загінула да 150 тысяч чалавек. Аднак да пачатку нулявых гэта месца ніяк не было пазначана. Памятны камень, усталяваны грамадскімі арганізацыямі, з'явіўся тут толькі ў 2002-м годзе. А ўжо ў гэтую пятніцу госці змаглі агледзець паўнавартасны мемарыял.

Ці ўсё ж такі адкрыццё…

У прамове Аляксандра Лукашэнкі, які звярнуўся да гасцей ўсё-ткі прагучала слова "адкрыццё". Ён казаў пра боль, якую дастаўляе памяць пра страшныя ваенныя падзеі. Пра тое, што ўспрымае прадстаўнікоў розных народаў і краін, якія тут сабраліся, як адну сям'ю, а яшчэ пра тое, што гэтая сустрэча розных людзей паказвае, што пра трагічныя ўроках гісторыі ў нашых краінах памятаюць.

Тысячы знаходак Трасцянца: што было выяўлена пры будаўніцтве новага мемарыяла

"Самай неспасціжнай з'явай Другой сусветнай вайны сталі лагеры смерці. На тэрыторыі аднаго з іх, найбуйнейшага па ліку ахвяр, мы адкрываем новы мемарыяльны аб'ект Благаўшчына", — заявіў Лукашэнка.

Прэзідэнт казаў і пра тое, як важна захаваць праўду пра тую ваенную гісторыю і не дапусціць адраджэння страшнага мінулага. Паводле яго слоў, гісторыя паказала, што нельга ігнараваць зло, якое існуе нават на стадыі ідэі. Яго трансфармацыя ў рэальную пагрозу ў такім выпадку становіцца пытаннем часу.

На открытии мемориального кладбища "Благовщина"

Лукашэнка падзякаваў калегам, якія прыехалі, іншым замежным гасцям і ўсім неабыякавым, хто спрабуе захаваць памяць аб трагедыі Трасцянца. І аб'явіў хвіліну маўчання.

Потым яшчэ казаў аб бягучай сітуацыі. Пра тое, што мінулае, нажаль, не пакідае.

"Многія не прызнаюць дзяржаўных межаў. Сусветная супольнасць зноў сутыкаецца з "дэманамі нецярпімасці", якія распальваюць нянавісць і правакуюць гвалт", — заўважыў ён.

Сорам і прымірэнне

Федэральны прэзідэнт Германіі Франк-Вальтэр Штайнмаер прызнаўся, што знаходзіцца ў Благаўшчыне няпроста.

"Чым бліжэй падыходзіш да гэтага месца, тым складаней даецца гэты шлях. Веды пра тое, што тут адбылося, ляжаць на плячах шматтонным прыгнётам", — заявіў ён.

Ён успомніў аб ваенным фільме Элема Клімава "Ідзі і глядзі", які свет убачыў у 1985-м годзе, калі пачала падымацца жалезная заслона. Гэта была сустрэча твар у твар з вайной, прызнаўся нямецкі прэзідэнт. Паводле яго слоў, прытрымлівацца гэтага прызыву "Ідзі і глядзі" па-ранейшаму складана — складана ўсведамляць той жах, які адбываўся ў тым ліку і каля вёскі Малы Трасцянец.

На открытии мемориального кладбища "Благовщина"

Паводле яго слоў, тое, што адбылося тут, пакінула глыбокія раны. Іх бачаць усё, хто хоча бачыць. І тым не менш гэты заклік "Ідзі і глядзі!" па-ранейшаму актуальны, якім бы пакутлівым ён ні быў. Толькі цяпер ён скіраваны да новых пакаленняў.

"Ідзі і глядзі" — гэта абавязак, які ніколі не будзе аплочаны. І таму я, як прэзідэнт Германіі, як немец і як чалавек, стаю тут перад вамі з пачуццём удзячнасці за знакі прымірэння, з пачуццём сораму і смутку за тыя пакуты, якія немцы прынеслі вам"- заявіў у завяршэнні сваёй прамовы Франк-Вальтэр Штайнмаер.

Агонь і косці. Жудаснае відэа з канцлагера пасля вызвалення Мінска

Пра тое, што гісторыя Трасцянца доўгі час была белай плямай на карце памяці Заходняй Еўропы казаў і федэральны прэзідэнт Аўстрыі Аляксандр Ван дэр Белен.

"Людзі ведаюць "Асвенцым", і гэта важна. Але на фоне "Асвенцымаі" на задні план часта сыходзяць назвы іншых, не менш жудасных месцаў. І існуе небяспека, што забыццё назваў канцэнтрацыйных лагераў і лагераў смерці можа прывесці да страты памяці аб незлічоных ахвярах і гіганцкіх маштабах знішчэння", — заявіў ён.

Аўстрыйскі прэзідэнт нагадаў пра тое, што сведкі тых падзей адыходзяць. Таму так важныя месцы памяці, якія маглі б казаць замест відавочцаў, калі іх не стане.

Да ўдзельнікаў мітынгу таксама звярнуліся і прадстаўнікі Польшчы і Чэхіі. Дзяржаўны сакратар канцылярыі польскага прэзідэнта Кшыштаф Шчэрс агучыў пасланне кіраўніка Польшчы Анджэя Дуды. Намеснік старшыні Палаты дэпутатаў парламента Чэхіі Войцех Філіп Чэшскі заявіў, што яго народ свята шануе памяць усіх ахвяр Другой сусветнай вайны незалежна ад грамадзянства.

Безымённыя ахвяры

Выступ высокіх гасцей на адной з плошчаў мемарыяла ў Благаўшчыне слухаў Фелікс Ліпскі. Ён прыехаў у Беларусь з Германіі, як і іншыя пажылыя людзі, у чыіх сем'ях захоўваецца свая гісторыя пра Трасцянец.

Феликс Липский приехал в Беларусь из Германии

Ён не быў у Трасцянцы, але быў у Мінскім гета і добра памятае пагром у ліпені 1942 —га. Чатыры дні нацысты забівалі і вывозілі ў Благаўшчыну людзей. Дзесяць тысяч чалавек, у тым ліку 3,5 тысячы замежных яўрэяў, якіх прывезлі і пасялілі ў Мінскае гета яшчэ ўвосень 1941-га.

Яму тады было тры гады, і ён здолеў схавацца. Чатыры дні прасядзеў у "маліне" — спецыяльным сховішчы — такія былі ў кожным яўрэйскім доме. Але падчас тых пагромаў яго маці страціла пецярых сясцёр, а будучы айчым — жонку і дачку.

Мемориальное кладбище "Благовщина"

"Можа, тут ляжаць і мамчыны родныя. Але тое, што тут майго айчыма жонка і дачка Майя, ёй было дзевяць, гэта дакладна. Таму мой айчым тады ляжаў з тыфам без прытомнасці. І яго суседзі закідалі анучамі. І ён так без прытомнасці чатыры дні праляжаў. А яго першая сям'я загінула", — распавёў Фелікс Ліпскі.

Мемарыял яму спадабаўся. Кажа, комплекс уражвае, але катастрафічна не хапае імёнаў. Прозвішчы загінуўшых тут дэпартаваных яўрэяў вядомыя — захаваліся транспартныя спісы, а беларускіх яўрэяў і ўласна беларусаў няма — архіў СД знік.

Благовщину называют местом общеевропейской скорби

"Было б добра, калі б было як у Яд-Вашыме. Там асноўная ідэя заключаецца ў тым, што кожны загінулы павінен мець імя. А тут атрымліваецца ахвяры безымённыя", — прызнаўся госць з Германіі.

Імёны будуць

Аляксандр Лукашэнка, звяртаючыся да ўдзельнікаў мітынгу прапанаваў падтрымаць беларускую ідэю электроннай кнігі памяці, дзе будуць сабраны вядомыя імёны ахвяраў Трасцянца.

У Леаніда Левіна, чый праект, у тым ліку, рэалізоўваўся ў Благаўшчыне, была ідэя нанесці імёны загінуўшых на сценах імправізаваных вагонаў. Бетонны тунель, які сімвалізуе эшалоны, якімі яўрэяў з Гамбурга, Вены і Прагі прывозілі ў Трасцянец, ужо стаў часткай мэмарыялу. Магчыма, з цягам часу тут усё ж такі з'явяцца імёны.

"І, вядома, мы хацелі б пазначыць у мемарыяле назвы гарадоў, каб паказаць геаграфію гэтага вар'яцтва, якое здзейснілася тут", — распавяла дачка аўтара праекта Галіна.

Бетонный тоннель символизирует эшелоны, которыми евреев из Гамбурга, Вены и Праги привозили в Тростенец

Шыльды з назвамі гарадоў павінны з часам з'явіцца на плошчы Парадоксаў. Тут жа пакуль не хапае перавернутых чамадана, дома і мяноры, як сімвалаў жыцця, якое перакулілася дагары нагамі.

Плошчу жыцця, якую да прыходу гасцей таксама дэкарыравалі некалькімі чамаданамі, таксама павінны выглядаць крыху інакш.

Мемориальное кладбище "Благовщина"

"Усё будзе. Трэба толькі ведаць, што ўсе мэты, якія мы ставім у захаванні памяці, павінны быць рэалізаваны, але, вядома, на гэта трэба дадатковае фінансаванне", — заўважыла Галіна Леанідаўна.

У завяршэнні цырымоніі госці ўсклалі кветкі да памятнага каменя.