Фільм беларускага рэжысёра вылучаны на "Оскар"

Кінакарціна "Хрусталь" будзе змагацца за перамогу ў намінацыі "Лепшы фільм на замежнай мове".
Sputnik

МІНСК, 1 ліп — Sputnik. Кінакарціна беларускага рэжысёра "Хрусталь" вылучана на "Оскар" у катэгорыі "Лепшы фільм на замежнай мове", паведамілі ў суботу на кінафестывалі ў Карлавых Варах.

Кінакрытыкі назвалі магчымых прэтэндэнтаў на "Оскар"

Фільм зняла ўраджэнка Мінска Дар'я Жук. У сваёй кінапрацы яна распавядае пра падзеі, якія адбыліся ў яе жыцці ў 1996 годзе. Тады яна была ды-джэем і марыла пераехаць у Чыкага, каб займацца музыкай прафесійна. Але няправільна запоўніла дакументы на візу і "затрымалася" на тыдзень у завадскім горадзе, дзе мясцовыя жыхары далёкія ад вольнага творчага духу. У карціне паказваюць шэрыя будні 90-х, калі многія маладыя беларусы марылі пра эміграцыю.

Здымкі карціны праходзілі ў Беларусі. Галоўныя ролі сыгралі Аліна Насібуліна, Іван Мулін, Святлана Анікей і іншыя акцёры. Фільм створаны кінакампаніямі з Беларусі, ЗША, Германіі і Расіі.

У апошні раз Беларусь вылучала на "Оскар" фільм "З пекла ў пекла" Дзмітрыя Астрахана ў 1996 годзе.

Дар'я Жук нарадзілася ў Мінску ў сям'і журналістаў. У 16 гадоў чахала ў ЗША, скончыла Гарвардскі і Калумбійскі ўніверсітэты, працавала на канале HBO.