МІНСК, 3 ліп — Sputnik. Амерыканскі інтэрнэт-гігант Google не абышоў увагай Дзень Незалежнасці Беларусі, перадае Sputnik.
З гэтай нагоды быў падрыхтаваны дудл — незвычайная версія лагатыпа на галоўнай старонцы Google.
Святочны дудл упрыгожвае беларускі сцяг. Калі клікнуць па ім, у пошукавіку з'яўляецца інфармацыя па запыце "Дзень Незалежнасці Беларусі".
Google часта рыхтуе дудлы ў гонар сусветных і міжнародных святаў, дзён нараджэння вядомых асоб. У сераду, 4 ліпеня, карыстальнікам будзе прадстаўлены дудл, прысвечаны Дню Незалежнасці ЗША.
Што тычыцца чыста беларускіх дудлаў, то Google раней прысвячаў іх дню нараджэння Напалеона Орды, 130-годдзю з дня нараджэння Янкі Купалы, Дня маці ў рэспубліцы і гэтак далей.