Відэа

Вызваленне Беларусі. Рэдкая кінахроніка

Гадавіну вызвалення Мінска ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў адзначаюць 3 ліпеня. Зараз у гэтую дату таксама святкуюць Дзень Незалежнасці. Глядзіце рэдкія кадры вызвалення рэспублікі на Sputnik.
Sputnik
Лета 1944 стала пераломным для Савецкага Саюза ў гады вайны — Чырвоная армія вызваляла горад за горадам, праводзіла адну пераможную бітву за другой.
Нарэшце, менавіта да ліпеня 1944-га была праведзена найбуйнейшая ваенная аперацыя — "Баграціён", у рамках якой разграмілі нямецкую групу армій "Цэнтр" і вызвалілі тэрыторыю Беларусі ад захопнікаў.
Сталіцу БССР, горад Мінск, пачалі вызваляць ноччу 2 ліпеня — тады танкавая брыгада ўварвалася на ўскраіны горада. Змагаліся за кожны дом. Ужо праз суткі Мінск быў цалкам вызвалены Чырвонай арміяй.
Сёння дзень вызвалення Мінска адзначаюць яшчэ і як Дзень Незалежнасці, ці ж Дзень Рэспублікі.
Унікальнае відэа вызвалення Мінска ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў глядзіце на Sputnik.