Фотафакт: удзельніца параду ў Мінску прайшла ў калоне без туфля

На фатаграфіі відаць, што адна з удзельніц жаночай "каробкі" маршыруе толькі ў адным туфлі, на другой назе абутку няма.
Sputnik

МІНСК, 3 ліп — Sputnik. Адна з удзельніц параду ў Мінску, прымеркаванага да Дню Незалежнасці, прайшла ў калоне без аднаго туфля.

Фота было зроблена ў беларускай сталіцы ў аўторак ля галоўнай трыбуны.

На фатаграфіі відаць, што адна з удзельніц жаночай "каробкі" маршыруе толькі ў адным туфлі, на другой назе абутку няма, затое выразна прыкметныя пластыры, якімі, відаць, залепленыя мазалі.

Парад в Минске

Як раней паведамляў Sputnik, жанчыны-вайскоўцы ўпершыню прынялі ўдзел у парадзе на Дзень Незалежнасці — Сіл спецыяльных аперацый, Ваеннай акадэміі Беларусі, 72-га гвардзейскага аб'яднанага вучэбнага цэнтра, сувязі, ВПС і войскаў СПА.