МІНСК, 4 ліп — Sputnik. Святкаванне Дня Незалежнасці ў Мінску завяршылася маляўнічым салютам, паведамляе Sputnik.
Беларусь 3 ліпеня адзначыла галоўнае дзяржаўнае свята — Дзень Незалежнасці. Урачыстасці завяршыліся бліжэй да паўночы, фінальную кропку паставіў салют у цэнтры горада каля стэлы "Мінск — горад-герой". Светлавое шоу працягвалася дзесяць хвілін без перапынкаў паміж залпамі.
Минчане наблюдали за салютом, стоя под зонтами
© Sputnik / Виктор Толочко
Салют прагрымеў таксама ў пяці кропках беларускай сталіцы: на вуліцы Прыгараднай, у аэрапорце Мінск-1, на пустках у раёне Чыжоўскіх могілак і каля вадасховішча Дразды, у ваенным гарадку — мікрараён Уручча.
Акрамя таго, салют адгрымеў у абласных цэнтрах.